Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 06.02.2019

Аб падрыхтоўцы законапраектаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання ў 2019 годзе

​Урадам зацверджаны план падрыхтоўкі (удзелу ў падрыхтоўцы) законапраектаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання на 2019 г.. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2019 г. № 77.

У план увайшлі 33 законапраекты ў розных сферах. У прыватнасці, дакумент прадугледжвае падрыхтоўку законапраектаў аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у грамадзянскі, банкаўскі, крымінальны кодэксы і Кодэкс аб нетрах, а таксама ў закон "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях медыяцыі". Як адзначаецца, удасканаленне норм кодэксаў будзе ажыццяўляцца з улікам практыкі іх прымянення.

Будуць падрыхтаваны законапраекты аб унясенні з улікам практыкі прымянення законаў змяненняў і дапаўненняў у законы "Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі", "Аб лекавых сродках", "Аб ахове здароўя", "Аб трацейскіх судах", "Аб сумесным домаўладанні", "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь", "Аб турызме", "Аб барацьбе з карупцыяй".

Пастанова вызначае таксама падрыхтоўку законапраектаў "Аб персанальных даных", "Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі", "Аб самарэгулюемых арганізацыях", "Аб судова-экспертнай дзейнасці", "Аб ахове і выкарыстанні тарфянікаў", "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання".

У план уключана падрыхтоўка канцэпцыі законапраекта "Аб страхавой дзейнасці".

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання даручана забяспечыць своечасовую і якасную падрыхтоўку законапраектаў (іх канцэпцый), прадугледжаных планам, іх узгадненне з зацікаўленымі і прадстаўленне ва ўрад ва ўстаноўленыя тэрміны.