Аб зацвярджэнні Канцэпцыі інтэграванага кіравання Дзяржаўнай граніцай Рэспублікі Беларусь |
|
Савет Міністраў зацвердзіў Канцэпцыю інтэграванага кіравання Дзяржаўнай
граніцай Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай
Урада ад 12 сакавiка 2019 г. № 153. Канцэпцыяй вызначаецца сутнасць дзейнасці дзяржорганаў, надзеленых заканадаўствам паўнамоцтвамі ў галіне дзяржаўнай пагранічнай і мытнай палітыкі па ажыццяўленню інтэграванага кіравання Дзяржаўнай граніцай Рэспублікі Беларусь з дапамогай збалансаванага развіцця яе бар'ернай і кантактнай функцый. Мэтамі інтэграванага кіравання Дзяржаўнай граніцай з'яўляюцца павышэнне эфектыўнасці дзяржаўнай дзейнасці, накіраванай на супрацьдзеянне пагранічным небяспекам і гарманізацыю правілаў (стандартаў), якія паскараюць пропуск фізічных асоб, транспартных сродкаў і тавараў праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь. Распрацоўка Канцэпцыі абумоўлена неабходнасцю пашырэння ўнутрыведамаснага і міжведамаснага ўзаемадзеяння паўнамоцных дзяржаўных органаў па рэалізацыі дзяржаўнай пагранічнай і мытнай палітыкі, а таксама павышэння эфектыўнасці прымянення інструментаў міжнароднага супрацоўніцтва ў інтарэсах забеспячэння пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Дакумент распрацаваны на падставе міжнародных дагавораў і нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, а таксама мадэлі інтэграванага кіравання граніцамі Еўрапейскага саюза. Рэалізацыя Канцэпцыі ажыццяўляецца згодна кампетэнцыі Дзяржаўным пагранічным камітэтам і Дзяржаўным мытным камітэтам ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі дзяржорганамі пры каардынацыі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўнаму памежнаму камітэту сумесна з Дзяржаўным мытным камітэтам даручана ў трохмесячны тэрмін распрацаваць і зацвердзіць план мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі. Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання. |
|
Надрукавана з сайта government.gov.by Адрас публікацыі http://government.gov.by/be/content/8674 |
надрукаваць |