Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 08.01.2020

Аб стварэнні аргкамітэту па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2020 годзе ў г. Гродна трэцяга Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 06.01.2020 г. № 1р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню ў 2020 годзе ў г. Гродна трэцяга Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Яго ўзначаліў Намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка.

Аргкамітэту даручана да 20 лютага 2020 г. распрацаваць і зацвердзіць план падрыхтоўкі правядзення мерапрыемства.

Пры неабходнасці аргкамітэт можа далучаць ва ўстаноўленым парадку да работы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых арганізацый.