Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 24.04.2020

Праект указа аб вядзенні лясной гаспадаркі адпраўлен на дапрацоўку

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля азнаямлення з праектам указа "Аб вядзенні лясной гаспадаркі і рэалізацыі драўніны" даручыў дапрацаваць дакумент. Аб гэтым расказаў сёння журналістам Віцэ-прэм'ер Юрый Назараў пасля даклада кіраўніку дзяржавы па праекце ўказа.

"Рашэнне прынята адно - дапрацаваць праект указа і далажыць Прэзідэнту. Мы, напэўна, не вельмі былі пераканаўчыя, таму нашы прапановы ў гэтым выглядзе не былі прыняты", - сказаў Юрый Назараў.

Ён растлумачыў, што праект указа павінен упарадкаваць правілы рэалізацыі драўніны ўнутры краіны. Яны дзейнічаюць з 2007 года, і, паводле слоў віцэ-прэм'ера, у некаторых аспектах ужо страцілі сваю актуальнасць. "Проста прапаноўвалася карэкціроўка дзеючых правіл з улікам цяперашніх рэалій", - адзначыў Намеснік Прэм'ер-міністра.

Аб продажы на знешнія рынкі ў праекце ўказа размова не ішла, дадаў Юрый Назараў. "У нас продаж кругляка на знешнія рынкі без узгаднення з Прэзідэнтам забаронены. У некаторых выпадках ён дае дазвол, напрыклад, як у апошнія гады, калі было стыхійнае бедства і з'яўляўся масавы лішак драўніны. Каб яна не страціла тэхнічныя якасці, яе можна было экспартаваць", - нагадаў ён.

Паводле слоў Віцэ-прэм'ера, праект указа будзе дапрацаваны ў бліжэйшы тыдзень-два і зноў унесены на разгляд кіраўніка дзяржавы.