Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 11.06.2020

Палата прадстаўнікоў дала згоду на назначэнне Рамана Галоўчэнкі Прэм'ер-міністрам

Палата прадстаўнікоў сёння на пасяджэнні дала згоду на назначэнне Рамана Галоўчэнкі Прэм'ер-міністрам Беларусі.

Выступаючы перад парламентарыямі пасля падвядзення вынікаў тайнага галасавання, Раман Галоўчэнка падзякаваў ім за падтрымку. Ён адзначыў, што новы склад Урада ўжо актыўна ўключыўся ў працу. У цяперашніх няпростых умовах ад яго чакаюць максімальнай эфектыўнасці, дадаў Прэм'ер-міністр.

Выступаючы перад парламентарыямі, Раман Галоўчэнка падкрэсліў, што Урад у бліжэйшы час разгледзіць асноўныя вынікі рэалізацыі мер падтрымкі эканомікі на фоне пандэміі і вызначыць рэзервы для выхаду эканомікі на траекторыю росту.

Раман Галоўчэнка адзначыў, што ў бягучай дзейнасці Урад будзе зыходзіць з неабходнасці вырашэння задач аднаўлення эканомікі ад наступстваў сусветнага крызісу, выкліканага пандэміяй. Пакет антыкрызісных мер ужо рэалізуецца. "Урад ужо ў новым складзе на бліжэйшым пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў разгледзіць асноўныя вынікі прымаемых мер падтрымкі, а таксама вызначыць рэзервы для выхаду эканомікі на траекторыю росту", - анансаваў ён.

Справай бліжэйшага часу кіраўнік Урада назваў падрыхтоўку праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на будучую пяцігодку, а таксама пакета дакументаў на 2021 год. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб праектах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, бюджэту, асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі. Пры распрацоўцы гэтых дакументаў Саўмін разлічвае на канструктыўнае ўзаемадзеянне з дэпутацкім корпусам.

Таксама, адказваючы на пытанні дэпутатаў, Раман Галоўчэнка падкрэсліў, што Урад па даручэнні Прэзідэнта адшуквае магчымасці для павышэння працоўных пенсій па ўзросту.

Парламентарыі пацікавіліся, якія шляхі бачыць новы склад Урада па забеспячэнні збалансаванасці бюджэту, ці будуць перагледжаны сацыяльныя абавязацельствы па выплатах заробкаў, пенсій, дапамог на фоне негатыўнага ўплыву сусветнага крызісу, кан'юнктуры рынкаў. "Выдаткі, звязаныя з аказаннем якасных бюджэтных паслуг насельніцтву, будуць захаваны. У нас ёсць дакладнае перакананне, што створаная падушка бяспекі дазваляе ў поўным аб'ёме выканаць усе сацыяльныя абавязацельствы дзяржавы. Ні пра якое прыпыненне або перагляд ў бок змяншэння сацыяльных выплат гаворкі быць не можа. Больш за тое, па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Урад прапрацоўвае пытанне і адшуквае магчымасці для павышэння працоўных пенсій па ўзросту", - сказаў Прэм'ер-міністр.

Ён нагадаў, што пры фарміраванні праекта бюджэту на 2020 год былі прадугледжаны меры для кампенсацыі магчымых шокаў. Акрамя таго, замяшчаць выпадаючыя прыбыткі плануецца за кошт скарачэння асобных расходаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў. У першую чаргу гаворка ідзе пра закупку імпартных тавараў і паслуг.

Сітуацыя пастаянна аналізуецца ва Урадзе сумесна з Нацыянальным банкам. "Пакуль мы не бачым істотных рызык, якія маглі б пацягнуць сур'ёзныя пагрозы для макраэканамічнай стабільнасці краіны", - адзначыў Раман Галоўчэнка.

Ён падкрэсліў, што захоўваецца кантроль за інфляцыяй, узроўнем коштаў. "За пяць месяцаў індэкс спажывецкіх цэн знаходзіцца на адзнацы 3,2%, што адпавядае прагнозным паказчыкам. Больш за тое, у траўні чакаецца нават невялікая дэфляцыя", - звярнуў увагу Прэм'ер-міністр.

Такім чынам, мер, якія прымаюцца дастаткова, каб утрымаць гадавы ўзровень інфляцыі ў межах прагнозу, рэзюмаваў кіраўнік Урада.

Таксама першачарговую задачу Прэм'ер-міністр бачыць у вызваленні эканомікі ад вуглевадароднай і іншай каньюнктурнай залежнасці.

"Ва ўмовах новай рэальнасці пры пераходзе эканомікі да сусветных цэн на энерганосьбіты і пастаянным ўзнікненні знешніх пагроз наша першачарговая задача - пазбавіць эканамічную сістэму ад вуглевадароднай і іншай каньюнктурнай залежнасці, выкараніць сістэмныя дысбалансы, забяспечыць устойлівае развіццё эканомікі і дынаміку росту дабрабыту грамадзян", - сказаў Раман Галоўчэнка.

Паводле яго слоў, гэтыя і іншыя задачы знойдуць адлюстраванне ў будучай праграме дзейнасці Урада. "Ва ўстаноўленыя тэрміны дакументы будуць унесены на разгляд парламента", - падкрэсліў Прэм'ер-міністр.

У ліку іншага дэпутаты цікавіліся перспектывамі ўзаемадзеяння з Расіяй. Прэм'ер адзначыў, што пытанні , якія ўзнікаюць у двухбаковых адносінах, вырашаюцца канструктыўна. "Працуем у спакойным, стабільным рэжыме. Узнікаюць перыядычна розныя погляды на нейкія эканамічныя працэсы. Задача Урада - дамагацца выгадных для Беларусі рашэнняў. Гэта наша прынцыповая пазіцыя. Усё павінна адбывацца ў інтарэсах беларускага народа, у тым ліку і ў адносінах з партнёрамі", - падкрэсліў Раман Галоўчэнка.




Фотаздымкі