Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
Сітуацыя ў гарбарнай галіне крыху палепшылася, але эфектыўнасць работы застаецца пакуль на нізкім узроўні. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Сяргей Румас на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе разглядаецца развіццё гарбарнай галіны.
Беларусь зацікаўлена ў крэдыце Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў памеры да $1 млрд для крэдытавання найбольш пацярпелых з-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыi сектараў. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Дзмітрыя Крутога з віцэ-прэзідэнтам ЕБРР Аланам Пію ў фармаце відэаканферэнцыі.
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас лічыць неабходным нацэліцца на сур'ёзную дэдаларызацыю эканомікі Еўразійскага эканамічнага саюза, асабліва гэта датычыцца паліўна-энергетычных і сыравінных тавараў. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў фармаце відэаканферэнцыі.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 красавіка 2020 г. № 202 Ламкоў Вадзім Уладзіміравіч назначаны намеснікам старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.
У Беларусі на падтрымку эканомікі з-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыi плануецца накіраваць амаль Br110 млн. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Сяргей Румас.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 2020 г. № 180 Іваноў Андрэй Мікалаевіч вызвалены ад пасады намесніка Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь па пагадненні бакоў (пункт 1 часткі другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 сакавіка правёў нараду з кіраўніцтвам Савета Міністраў. Кіраўнік дзяржавы абмеркаваў з членамі Урада пакет праектаў нарматыўных актаў.
Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 29 лютага 2020 г. № 80р у мэтах рэалізацыі ініцыятывы па развіцці патэнцыялу і папулярызацыі дасягненняў Беларусі ў сферы інфармацыйных тэхналогій створана рабочая група па падрыхтоўцы і правядзенні Міжнароднага форуму "HI-TECH NATION".
Беларусь з 1 сакавіка зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савет Міністраў ад 27 лютага 2020 г. № 119.
График приема граждан в регионах республики руководителями республиканских органов госуправления и иных госорганизаций, подчиненных Правительству, на февраль 2020 г.