Бел | Рус | Eng PDA

Рашэнні Савета Міністраў

  • Аб прадстаўніках Рэспублікі Беларусь і Урада Рэспублікі Беларусь у міжнародных арганізацыях

    ​​Пастановай Савета Міністраў ад 24 лiпеня 2019 г. № 489 Рабаволаў Уладзімір Анатольевіч, генеральны дырэктар ДУ "Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці", назначаны паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Адміністрацыйным савеце Еўразійскай патэнтнай арганізацыі і паўнамоцным прадстаўніком Урада Рэспублікі Беларусь у Міждзяржаўным савеце па пытаннях прававой аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці.

  • Аб адкрыцці Генеральнага консульства Беларусі ў Чунцыне (Кітайская Народная Рэспубліка)

    ​Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь ў Чунцыне (Кітайская Народная Рэспубліка) адкрыецца ў 2020 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 лiпеня 2019 г. № 480.

  • Аб назначэнні В.В.Мірусіна

    ​Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь назначыў Мірусіна Вячаслава Віктаравіча намеснікам старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці, вызваліўшы яго ад пасады першага намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

  • Аб ліцэнзаванні імпарту партландцэмента

    ​Беларусь ўводзіць ліцэнзаванне імпарту партландцэмента. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 лiпеня 2019 года № 459.

  • Аб назначэнні І.В.Малкінай

    Аб назначэнні І.В.Малкінай

  • Аб прадастаўленні прававой аховы тапалогіі інтэгральнай мікрасхемы

    ​Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Палажэнне аб парадку складання заяўкі на рэгістрацыю тапалогіі інтэгральнай мікрасхемы, правядзення па ёй экспертызы і прыняцця рашэння па выніках экспертызы. Гэта замацавана пастановай Урада ад 19.06.2019 г. № 403.

  • Аб замацаванні службовых асоб

    ​Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2019 г. № 230р у мэтах забеспячэння эфектыўнага ўзаемадзеяння рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржкіравання па выкананню даручэнняў Кiраўнiка дзяржавы аб паскораным развіцці 11 гарадоў з колькасцю насельніцтва 80 тыс. чалавек

  • Аб фізічнай абароне аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі

    ​Пастановай Савета Міністраў ад 14 чэрвеня 2019 г. № 385 зацверджана Палажэнне аб фізічнай абароне аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі.

  • Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

    ​Беларусь з 1 чэрвеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 30 мая 2019 года № 342.

  • Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб

    ​Пастанновай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь  ад 16 мая 2019 года № 304 вызвалены:Малкіна Ія Вітальеўна ад пасады першага намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта; Семенкевіч Дзмітрый Ігаравіч ад пасады намесніка Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь у сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта;Шэдко Дзмітрый Генадзьевіч ад пасады першага намесніка Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь па пагадненні бакоў.

1 2 3 4 5

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: