Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 22.08.2011

№ 1116

Інавацыйны цэнтр электроннага бізнесу адкрыецца ў Беларусі

​Інавацыйны цэнтр электроннага бізнесу плануецца стварыць у Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 22 жніўня 2011 года нумар 1116.

Плануецца, што новы цэнтр адкрыецца на базе міжгаліновага навукова-практычнага цэнтра сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый Нацыянальнай акадэміі навук.

Дзейнасць інавацыйнага цэнтра электроннага бізнесу будзе накіравана на пашырэнне сістэмы электроннага дакументаабароту ў тавараправодных сетках, спрашчэнне працэдур гандлю шляхам развіцця электронных дзелавых аперацый. Новая арганізацыя будзе выконваць адразу некалькі функцый. Адна з іх прадугледжвае прымяненне міжнародных стандартаў у сістэме ідэнтыфікацыі суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці і іх прадукцыі. Развіццё атрымаюць базы даных электронных пашпартоў тавараў, якія дадуць магчымасць па адзіных стандартызаваных фарматах збіраць і аб'ядноўваць падрабязную інфармацыю аб таварах, уключаючы фатаграфіі іх знешняга выгляду для таго, каб садзейнічаць больш эфектыўнаму іх руху ад вытворцы да спажыўца. У такіх банках даных будуць змяшчацца даныя аб прадукцыі, яе якасных характарыстыках, вытворцах і г.д. Выкарыстанне гэтай інфармацыі дапаможа значна спрасціць работу з таварнымі патокамі. Гэтыя базы даных ствараюцца для таго, каб прадукцыя магла свабодна заказвацца, перавозіцца, складзіравацца без страты якасці і рэалізоўвацца ў тэрмін.

Новы цэнтр зоймецца таксама распрацоўкай стандартызаваных фарматаў электроннага ўзаемадзеяння прадстаўнікоў айчыннага бізнесу з выкарыстаннем сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Размова ідзе аб тым, каб увесці стандартызаваныя фарматы такога ўзаемадзеяння, дакладна вызначыць, напрыклад, у якой форме адпраўляць электронны заказ, прадстаўляць прайс-каталог і гэтак далей.

Галоўная мэта праекта заключаецца ў забеспячэнні свабоднага перамяшчэння айчынных тавараў як унутры краіны, так і за яе межамі. Чакаецца, што новы цэнтр акумулюе намаганні па гэтых пытаннях вядучых прадстаўнікоў беларускай навукі, спецыялістаў Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, Мінгандлю, Мінэканомікі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях і іншых зацікаўленых ведамстваў. Паралельна будзе вырашацца пытанне па падрыхтоўцы кадраў, неабходных для эфектыўнага прымянення інавацый у названай галіне.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: