Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 28.10.2011

№ 1456

Квота на вытворчасць у Беларусі ў 2011 годзе пладовых мацаваных ардынарных він скарочана на 7,4 працэнта

У Беларусі квота на выпуск у бягучым годзе пладовых мацаваных ардынарных він скарочана на 7,4 працэнта да 3,458 млн.дал. Рашэнне аб гэтым змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 1456 ад 28 кастрычніка 2011 года.

Квота на вытворчасць пладовых мацаваных марачных він палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі зніжана на 2,8 працэнта да 17,688 млн.дал, фруктова-ягадных натуральных він – павялічана на 41 працэнт да 100 тыс.дал.

Квота на вытворчасць гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў павялічылася на 2,5 працэнта да 18,655 млн., на вытворчасць этылавага спірту з харчовай сыравіны – на 2 працэнты да 12,468 млн.дал.

Квота на вытворчасць вінаграднага віна зніжана на 4,4 працэнта і склала 4,205 млн.дал. Дазволены аб'ём выпуску брэндзі ўзрос на 3,6 працэнта да 57 тыс.дал.

Акрамя таго, уведзены дадатковыя квоты на вытворчасць вінных напіткаў у аб'ёме 200 тыс.дал.

Пастанова не закранае квоты на выпуск шампанскага і пеністых він, рому, тэкілы і каньяку – яны дзейнічаюць згодна з пастановай Савета Міністраў нумар 1827 ад 16 снежня 2010 года.

Квоты на вытворчасць алкагольнай прадукцыі ў Беларусі зацвярджаюцца штогод, зыходзячы з аб'ёмаў спажывання. Пры гэтым улічваюцца мерапрыемствы дзяржпраграмы нацыянальных дзеянняў па папярэджанню і пераадоленню п'янства і алкагалізму.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: