Аб зацвярджэнні спецыфічных патрабаванняў па забеспячэнню пажарнай бяспекі пры ажыццяўленні геолагаразведачных работ

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 верасня 2019 г. № 607 зацверджаны спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі пры ажыццяўленні геолагаразведачных работ.

Патрабаванні распрацаваны ў адпаведнасці з пунктам 2 агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў i iншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання, і абавязковыя для выканання юрыдычнымі асобамі (кіраўнікамі (службовымі асобамі), работнікамі) і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць геолагаразведачныя работы.

Адказнасць за іх парушэнне і (або) невыкананне ўсталёўваецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Права растлумачваць пытанні прымянення зацверджаных спецыфічных патрабаванняў прадастаўлена Міністэрству па надзвычайных сітуацыях.

Пастанова ўступае ў сілу праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.


Надрукавана з сайта government.gov.by
Адрас публікацыі http://government.gov.by/be/solutions/3643
надрукаваць